Беларускія святы і абрады

Паважаныя бацькі,

раскажыце сваім дзецям пра беларускія святы абрады і

Стрэчанне ці грамніцы - гуканне вясны. Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі. 

МасленкаСвяткуецца на восьмы дзень перад Вялікаднем. Гэта свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед. 

Гуканне вясны. Гэтае свята характэрна для Усходняй Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле. 

Саракі. Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна. 

Камаедзіца. Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.

Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы. 

Юр'я. Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня." 

Зялёныя святкіСвята найвышэйшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе.

Купалле. Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. 

Жніво. Гэтае свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі. 

Жаніцьба коміна. Гэтае свята было ўведзена яшчэ Пятром I. Прыпадала яно на 13-14 верасня. Па гэтаму святу сустракалі Новы год восенню.

ПакровыАдзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі. 

 

свернуть