План правядзення дня беларускай мовы

Мэта: фармiраванне ўстойлiвай цiкавасцi i станоўчых адносiн да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю.

Задачы: далучаць дашкольнiкаў да багацця беларускай мовы, фармiраваць каштоўнасныя адносiны да яе; стымуляваць зносiны на беларускай мове; развiваць пазнавальныя i моўныя здольнасцi, назiральнасць адносна моўных з'яў, навыкi маўленчага самакантролю; заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове.

Для дзяцей.

1-я палова дня.

- Ранішняя гімнастыка,  складзеная  на аснове беларускіх народных гульняў, прагулка з правядзеннем беларускіх народных гульняў “Лянок”, “Гарлачык”, “Грушка”, “Шэры кот” (усе ўзросты)

- Успамінаем беларускіх пісьменнікаў (старшая група)

- Дыдактычная гульня «Звяры беларускіх лясоў» (2 малодшая, сярэдняя)

- Занятак  па адукацыйнай вобласці “Мастацтва” “Бабуліны ручнікі” (старшы ўзрост)

- Занятак  па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” “Беларусь на карце свету” (сярэдні ўзрост)

- Калектыўная аплікацыя “”Маё любімае слова” (старшы ўзрост)

2- я палова дня.

- Майстар- клас: Выраб з саломкі “Вяночак” (старшая група) 

- Тэатралізаваная дзейнасць: “Коцік Петрык і мышка” (2 малодшая, сярэдняя), “Ліса і Журавель” (старшая)

Работа з педагогамі                                                                                                

"Віртуальны тур па Беларусі” (Старонка на сайце ўстановы).

Работа з бацькамі

Чэллендж “Гучы, гучы родная мова” (дзеці сумесна з бацькамі)

На сайце выкладка матэрыялаў “Урокі беларускай мовы”.                                               

 

свернуть